11 дек. 2008 г.

У В А Г А !!!

Шаноўные парафіяне і госці нашага сайта,
абнаўленне усіх старонак прыастаноўлена, бо няма адпаведнага адміністратара-рэдактара сайта.
З прапановамі можна звяртацца на адрас email: bratjaroslav@gmail.com

   Дзякуем за вашыя каментарыі. Там жа, у каментарыях, знойдзеце адказы на вашыя пытанні.

1 дек. 2008 г.

А Н О Н С !!!

На афіцыйным каталіцкім сайце ў Беларусі   catholic.by   адкрылася новая рубрыка "Нядзельнае казанне". Уваход у яе выглядае менавіта так (з правага боку): 
                                                                                            













18 нояб. 2008 г.

Рэкалекцыі для сужэнстваў


14–16 лістапада у Баранавічах адбываліся рэкалекцыі для сужэнстваў, якія арганізоўвае рух «Сужэнскія сустрэчы». Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя трывалыя пары, незалежна ад веравызнання, а таксама наяўнасці або адсутнасці шлюба, заключанага ў царкоўных ці дзяржаўных установах.

«Сужэнскія сустрэчы» — рух у Каталіцкім Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў з мэтай паглыблення і аднаўлення, а часта — адбудовы сужэнскіх саюзаў. Падрабязней ...

Бліжэйшыя рэкалекцыі адбудуцца 5–7 снежня 2008 г. Усе зацікаўленыя могуць звяртацца да Адміністратара парафіі а. Алега Шэнда, а таксама да мадэратараў руха.

На здымку - удзельнікі рэкалекцый 14-16 лістапада, сярод якіх ёсць і нашыя парафіяне з Уручча, а таксама а. Алег.

11 нояб. 2008 г.

Сардэчна запрашаем на ФОРУМ!

Дарагіе парафіяне і госці нашага сайта!

Ад сённяшняга дня адчыняем на нашай старонцы


Гэта значыць, што кожны наведвальнік цяпер можа, зарэгістрыраваўшысь, распачынаць новую тэму і запрашаць да размовы, а таксама далучацца да іншых размоў.

Будзем знаёмы! 

1 нояб. 2008 г.

Асвячэнне могілак

Віншуем усіх, а асабліва нашых парафіянаў, с Урачыстасцю Усіх Святых.
Асвячэнне могілак на тэрыторыі нашай парафіі будзе адбывацца ў нядзелю 2 лістапада:
Уручча - 12.00
в. Копішча - 13.00

24 окт. 2008 г.

АНОНС !

Дарагія парафіяне і госці нашага сайта!

Адчыняем  чытальную залу,  дзе будзем памяшчаць артыкулы і іншыя матэрыялы на розныя актуальныя тэмы.  Таму просім наведвальнікаў нашага сайта прысылаць свае прапановы: 
што менавіта Вас цікавіць, 
як можна палепшыць нашую ЧЫТАЛЬНУЮ ЗАЛУ. 
Пастараемся выкарыстаць тое, што Вы нам пакінеце ў нашай


А пакуль што мы пачынаем Вас знаёміць з артыкуламі айца Яцека Салія, дамініканіна, прафесара каталіцкага Універсітэта ім. кардынала С. Вышынскага ў Варшаве. 
Сёння на першай старонцы чытальнай залы  вы знойдзеце ягоны каментарый да двух фрагментаў Евангелля.

7 окт. 2008 г.

Урачыстасць св. Францішка ў нашай парафіі





Вечарам 4 кастрычнiка 2008 года ў касцёле на Залатой Горцы адбылася парафiяльная ўрачыстасць у гонар святога Францiшка Асiзскага. На пачатку святой Iмшы маладую ўручанскую парафiю прывiтаў гаспадар месца касёндз Юры Касабуцкi, адзначыўшы важнасць нараджэння новай каталiцкай супольнасцi дзеля пашырэння веры i ўмацавання Касцёла на Беларусi. Па даўняй традыцыi дапамогi i супрацоўнiцтва манаскiх ордэнаў францiшканаў i дамiнiканаў казанне ў часе святой iмшы, якую цэлебраваў адмiнiстратар парафii айцец Алег, прамовіў айцец Юры Шэнда, якi падкрэслiў ролю святога Францiшка ў справе адбудовы духоўнага Касцёла. Пасля святой iмшы адбылося традыцыйнае францiшканскае набажэнства «Транзiтус» («Пераход»), якое прыгадвае зямную смерць святога. Напрыканцы ўрачыстасцяў айцец Алег паведамiў пра планы развiцця парафii святога Францiшка i пабудовы касцёла ва Ўруччы, заклiкаў вернiкаў да супольнай працы i зачытаў зварот святога Францiшка да кожнага чалавека, у якiм прагучалi словы-наказ: «Заўсёды малiцеся i не стамляйцеся!»