18 нояб. 2008 г.

Рэкалекцыі для сужэнстваў


14–16 лістапада у Баранавічах адбываліся рэкалекцыі для сужэнстваў, якія арганізоўвае рух «Сужэнскія сустрэчы». Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя трывалыя пары, незалежна ад веравызнання, а таксама наяўнасці або адсутнасці шлюба, заключанага ў царкоўных ці дзяржаўных установах.

«Сужэнскія сустрэчы» — рух у Каталіцкім Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў з мэтай паглыблення і аднаўлення, а часта — адбудовы сужэнскіх саюзаў. Падрабязней ...

Бліжэйшыя рэкалекцыі адбудуцца 5–7 снежня 2008 г. Усе зацікаўленыя могуць звяртацца да Адміністратара парафіі а. Алега Шэнда, а таксама да мадэратараў руха.

На здымку - удзельнікі рэкалекцый 14-16 лістапада, сярод якіх ёсць і нашыя парафіяне з Уручча, а таксама а. Алег.

Комментариев нет: