18 сент. 2008 г.

Ці будзем зноў маліцца ў ЖЭУ-107 ?

На працягу трох летніх месяцаў нашыя парафіяне мелі магчымасць кожную нядзелю спатыкацца на св. Імшы у 18.00 у актавай зале ЖЭУ-107 (вул. Астрашыцкая 7). Перад св. Імшой адбывалісь кароткія катэхэзы, супольныя малітвы, споведзь. На жаль, католікам дазволілі арэнду гэтага памяшкання толькі на тры месяцы. Не вядома, ці атрымаецца зноў дагаварыцца аб арэндзе, але ёсць надзея. Таму,


дарагія парафіяне і усе, хто нам спачувае,
вельмі просім падтрымаць гэтую справу вашымі малітвамі да Бога.

Святая Імша (Эўхарыстыя) - гэта цэнтр і сэрца парафіяльнага жыцця.

Хочам прыпомніць, што а. Алег адпраўляе св. Імшу ў Зялёным Лузе для, хто быў гістарычна быў звязаны з нашай парафіяй (падрабязней гл. Кароткую гісторыя парафіі)

Комментариев нет: