7 окт. 2008 г.

Урачыстасць св. Францішка ў нашай парафіі





Вечарам 4 кастрычнiка 2008 года ў касцёле на Залатой Горцы адбылася парафiяльная ўрачыстасць у гонар святога Францiшка Асiзскага. На пачатку святой Iмшы маладую ўручанскую парафiю прывiтаў гаспадар месца касёндз Юры Касабуцкi, адзначыўшы важнасць нараджэння новай каталiцкай супольнасцi дзеля пашырэння веры i ўмацавання Касцёла на Беларусi. Па даўняй традыцыi дапамогi i супрацоўнiцтва манаскiх ордэнаў францiшканаў i дамiнiканаў казанне ў часе святой iмшы, якую цэлебраваў адмiнiстратар парафii айцец Алег, прамовіў айцец Юры Шэнда, якi падкрэслiў ролю святога Францiшка ў справе адбудовы духоўнага Касцёла. Пасля святой iмшы адбылося традыцыйнае францiшканскае набажэнства «Транзiтус» («Пераход»), якое прыгадвае зямную смерць святога. Напрыканцы ўрачыстасцяў айцец Алег паведамiў пра планы развiцця парафii святога Францiшка i пабудовы касцёла ва Ўруччы, заклiкаў вернiкаў да супольнай працы i зачытаў зварот святога Францiшка да кожнага чалавека, у якiм прагучалi словы-наказ: «Заўсёды малiцеся i не стамляйцеся!»

Комментариев нет: